Правіла перавозак BiletBus.pl
дзейнічае з 21.04.2016 roku
Глава 1 Агульныя палажэнні
1.1) Гэтае Правіла створана на падставе арт. 4 закона Транспартнае права Польшы ад 15 лiстапада 1984 r. (Заканадаўчы веснік 2000, № 50, пункт 601, з пазнейшымі папраўкамі).
1.2) У Правілах выкарыстоўваюцца наступныя тэрміны:
a) Перавозчык - фірма Беласток Экспрэс з офісам 15-237 Беласток, вул.Міцкевіча,80/2, а таксами ООО Гродна Экспрэс з офісам 230025 Гродна, вул.Замкавая,11-205
b) Пасажыр - чалавек які карыстаецца Паслугай перавозкі, якую аказвае Перавозчык на падставе аплачаных квіткоў.
c) Дамова перавозкі - дагавор заключаны памiж Перавозчыкам і Пасажырам ў момант браніравання месцы ў аўтобусе; на падставе гэтага Перавозчык абавязаны перавезці за абумоўленую суму грошай Пасажыра і яго багаж з абранага горада ў пункт прызначэння.
d) Паслуга перавозкі - паслуга перавозкі транспартным сродкам у забраніраваны пасажырам дзень.
e) Электронны білет - дакумент які дае права Пасажыру да выкарыстання Паслугі перавозкі ў прызначаны перыяд, у канкрэтны час і за абумоўлены і аплочаны кошт. Электронны білет раздрукоўвае Пасажыр з Інтэрнэт сістэмы продажу квіткоў.
f) Транспартны сродак - дарожны сродак якi выкарыстоўваецца Перавозчыкам для аказання Паслугі перавозкі.
g) Інтэрнэт сістэма продажу квіткоў – сістэма дазваляе Пасажырам набыць квіток на канкрэтны Транспартны сродак Перавозчыка, раздрукаваць Электронны білет. Сістэма працуе на старонке biletbus.pl
Глава 2. Бронь праезду і набыццё квітка
2.1) Браніраванне месцы праз Інтэрнэт сістэму продажу квіткоў значыць заключэнне Дамовы перавозкі і прыняцце апісаных тут Правілаў.
2.2) Паслуга перавозкі азначае канчатковае браніраванне месцы з неабходнасцю ўнясення аплаты праз Інтэрнэт сістэму продажу квіткоў.
2.3) Перавозчык дапускае аплату грашыма ў Транспартных сродках толькі пры наяўнасцi вольных месцаў у аўтобусе.
Глава 3. Паездка
3.1) Пасажыр павінен прыбыць на пазначаны ў раскладзе прыпынак не пазьней як за 10 хвілін да адпраўлення.
3.2) Пасажыр павінен заняць месца пазначанае ў яго білеце.
3.3) Пасажыр павінен мець раздрукаваны Электронны білет. Перавозчык пакідае за сабой права адмовіць пасажыру ў паездцы, пры адсутнасьцi раздрукаванага квітка.
3.4) Пасажыр, які заключыў Дамову перавозкі па маршруце Гродна - Беласток - Гродна на працягу аднаго дня мае права скарыстацца с паслугi "Hop-On-Hop-Off":
a) выходзіць на любым прыпынку Перавозчыка ў Беластоку пазначаным у раскладзе руху.
b) садзіцца ў аўтобус Перавозчыка на любым прыпынку Беластока пазначаным у раскладзе Перавозчыка.
c) выкарыстоўваць любы Транспартны сродак Перавозчыка падчас праезду паміж прыпынкамі ў Беластоку.
d) колькасць пасадак і выхаду з Транспартнага сродку Перавозчыка не абмежавана да часу выезду з Беластока, адзначанага ў квітку Пасажыра.
e) пасля наступлення часу адпраўлення адзначанага ў зваротным квітку Пасажыра на маршруце Беласток - Гродна, паслуга "Hop-On-Hop-Off" перастае дзейнічаць.
3.5) Пасажыр абавязаны выконваць правілы парадку ў транспарце і выконваць указанні кіроўцы Транспартнага сродку.
3.6) Пасажыр адказвае за страты нанесены Перавозчыку (у тым ліку за пашкоджанне маёмасці Транспртного сродкі) і іншым Пасажырам на агульных правілы апісаных у Грамадзянскім Кодэксе.
3.7) Пасажыр, які наўмысна альбо не спецыяльна забрудзіў Транспартны сродак абавязаны аплаціць Перавозчыку цану раўназначную нанесенай страце, але не менш за 500 польскіх злотых (словамі: пяцьсот польскіх злотых).
3.8) У выпадку, калі Транспартны сродак мае рамяні бяспекі, Пасажыр абавязаны быць прышпіленым гэтымі рамянямі ўсю паездку.
3.9) Дзіця да 12 гадоў ростам ніжэй за 150 см павінен перавозіцца ў дзіцячым крэсле ці іншым прыстасаванні прызначаным для перавозкі дзяцей. Суправаджальны дзіцяці абавязаны папярэдне забраніраваць альбо самастойна забяспечыць дзіцяці такое крэсла. Дзіця павінна ўсю паездку знаходзіцца прышпіленым ў крэсле бяспекі.
3.10) Перавозчык мае права не пусціць пасажыра ў салон Транспартнага сродкі або адмовіць у далейшай паездцы без вяртання сродкаў выдаткаваных Пасажырам на квіток, у выпадку калі Пасажыр:
a) не выконвае апісаныя тут Правілы перавозкі,
b) знаходзіцца ў стане пасля ўжывання спіртных напояў альбо пад уздзеяннем адурманьваючых розум сродкаў.
c) паводзіць сябе задзірліва ў адносінах да іншых пасажыраў альбо кіроўцы.
3.11) Прававыя наступствы падзей, пералічаных у раздзеле 3.9 гэтага пункта, пакрываюцца пасажырам. Выкарыстанне Перавозчыкам паўнамоцтваў, указаных у гэтым пункце, не дае права пасажыру патрабаваць якой-небудзь кампенсацыі і пакрыццё расходаў на браніраванне і куплю білета.
3.12) У Транспартных сродках забараняецца ўжываць алкагольныя напоі, паліць і ўжываць наркотыкі.
3.13) Перавозчык будзе імкнуцца перавезці пасажыра і яго багаж своечасова, у адпаведнасці з узгодненым графікам, але па прычынах, не залежных ад яго, ён не можа гэтага гарантаваць.
3.14) Перавозчык не нясе адказнасці за затрымкі і іх далейшыя наступствы, выкліканыя адміністрацыйнымі фактарамі (пагранічны кантроль / праверка паліцыі / і таму падобныя) або іншых фактараў, якія не залежаць ад Перавозчыка (напрыклад, умовы надвор'я, коркі на дарогах).
Глава 4. Багаж
4.1) Кожная частка багажу пасажыра якая перавозіцца ў багажным аддзяленні павінна быць падпісана прозвішчам пасажыра, у адпаведнасці з білетам. Абавязак падпісаць багаж ляжыць на пасажырах.
4.2) Пасажыр мае права на бясплатны правоз багажу колькасцю 1 шт і вагой да 40 кг, максімальнымі памерамі 50x50x80 см, а таксама ручной паклажы, названай у пункце 4.3.
4.3) Пасажыр можа ўзяць для перавозкі ў салон багаж вагой да 10 кг і памерамі, якія дазваляюць свабоднае яго размяшчэнне пад сядзеннем. Памер ручной паклажы не павінен прыгнятаць іншых пасажыраў і перашкаджаць ім падарожнічаць.
4.4) У выпадку правозу звышнарматыўнага багажу варта загадзя замовіць і купіць дадатковы білет. Дадатковы квіток дае права правесці дадатковыя 2 адзінкі багажу з агульнай вагой да 40 кг і максімальным памерам кожнага 50x50x80 см, а таксама аднаго месца ручной паклажы з максімальнай вагой багажу 5 кг і максімальным памерам багажу 60x40x20 см.
4.5) Пры перавозцы спартыўнай амуніцыі, такіх як лыжы, дошкі для серфінгу неабходна купіць дадатковы квіток.
4.6) Перавозчык мае права адмовіцца прыняць багаж, калі ён не адпавядае патрабаванням, выкладзеным у гэтым дакуменце.
4.7) Пра наяўнасць нестандартнага багажу варта паведамляць па тэлефоне не пазней 17:00 у дзень, які папярэднічае дню ад'езду.
4.8) Адказнасць Перавозчыка за багаж, які перавозіцца ў багажных аддзяленнях абмяжоўваецца памерам 1000 злотых. У выпадку перавозкі грузаў большай кошту, у прыватнасці, электроннага абсталявання, пасажыр страхуе іх самастойна і паведамляе аб гэтым факце кіроўцу, калi перадае багаж.
4.9) Перавозчык не нясе адказнасці за багаж і рэчы за межамі багажнага аддзялення.
4.10) Перавозчык не нясе адказнасці за шкоду за страту або пашкоджанне грашовай наяўнасці, каштоўнасцяў, каштоўных папер, электроннага абсталявання і аб'ектаў навуковай, мастацкай ці калектару.
4.11) Прадметы, пакінутыя ў транспартных сродках па непамятлівасці або па іншых прычынах, не падпадаюць пад абарону і адказнасць Перавозчыка.
4.12) Пасажыры могуць падаваць скаргі, якія тычацца багажу, які перавозіцца ў багажным аддзяленні ў пісьмовай форме перавозчыку. Неабходнай умовай з'яўляецца вусная скарга кіроўцу ў момант выгрузкі багажу і атрыманне ад яго пісьмовага пацверджання складання скаргі з указаннем віду пашкоджанняў.
Глава 5. Электронныя плацяжы
5.1) Аплату за Паслугі перавозкі можна здзейсніць з выкарыстаннем аднаго з ніжэйпералічаных спосабаў:
a) Інтэрнэт-банкінг,
b) міжнародная пластыкавая карта.
5.2) Аплату онлайн міжнароднымі банкаўскімі картамі абслугоўвае фірма PayPro SA
Даступныя сістэмы аплаты картамі: Visa, Visa Electron, MasterCard, MasterCard Electronic, Maestro
5.3) Аплату праз Інтэрнэт-банкінг абслугоўвае фірма PayPro SA
Даступныя Інтэрнэт-банкінг: Płacę z inteligo (inteligo), mTransfer (mBank), Przelew24 (Bank Zachodni WBK), Przelew z BPH (Bank BPH), Płacę z iPKO (PKO BP), Pekao24Przelew (Bank Pekao), Płacę z ORANGE (mBank), Płacę z IKO, Płacę z Citi Handlowy (Citi Handlowy), PayWay Toyota Bank (Toyota Bank), Płać z BOŚ (Bank Ochrony Środowiska), Płacę z Alior Bankiem (Alior Bank), T-Mobile Usługi Bankowe (Alior Bank), Millennium - Płatności Internetowe (Bank Millennium), Płać z ING (ING Bank Śląski), Crédit Agricole przelew online (Crédit Agricole Bank Polski), Eurobank płatność online (Euro Bank S.A.), DB Transfer (Deutshe Bank PBC S.A.), Płać z Plus Bank (Plus Bank S.A.), Płacę z Idea-Bank (Idea Bank S.A.), Przelew Volkswagen Bank direct (Volkswagen Bank S.A.), PeoPay (Bank Pekao S.A.), e-Transfer Pocztowy 24 (Bank Pocztowy S.A.)
Глава 6. Скаргі
6.1) Прэтэнзіі, якія ўзнікаюць у сувязі з ажыццяўленнем дагавора перавозкі варта накіроўваць да перавозчыка толькі ў пісьмовай форме. Асоба, упаўнаважаная падаваць скаргі з'яўляецца пасажыр або яго законны апякун. Скаргі, пададзеныя трэцімі асобамі, не разглядаюцца. Пры падачы прэтэнзіі неабходна падаць нумар замовы.
6.2) Скаргі на паслугі павінны прадастаўляцца перавозчыку не пазней, чым на працягу 2-х месяцаў ад дня выканання паслугі.
6.3) Усе скаргі разглядаюцца на працягу 14 рабочых дзён з даты атрымання Перавозчыкам пісьмовай скаргі, з улікам сітуацыі, у якіх існуе патрэба ў дадатковым тлумачэнні Пасажыра.
Глава 7. Адмова ад паслугі перавозкі
Для таго, каб здаць білет, у перыяд не раней чым 600 хвiлiн перад адпраўленнем трэба скарыстацца формай "Змянiць / Здаць квiток" на сайце.
Перавозчык не пазней чым у тэрмін 14 дзён пакрывае аплату за вылікам камісіі ў памеры 20%
7.1) Вяртанне сродкаў за квіток набыты з дапамогай крэдытнай карты, будзе ажыццёўлены непасрэдна на гэты картачны рахунак.
7.2) Вяртанне сродкаў за квіток, набыты ў пасрэдніка ажыццяўляецца непасрэдна ў месцы куплі квітка.
У выпадку адмовы ад паслуг перавозкi у перыяд 600 хвiлiн да адпраўлення i раней грошы за квiток не зварочваюцца.
Глава 8. Палітыка бяспекі персанальных дадзеных
8.1) У адпаведнасці з Законам 2016/679 Еурапейскага парламента i Савета ЕС ад 27 кветня 2016 (далей GDPR) мы гарантуем канфідэнцыяльнасць асабістай інфармацыі Пасажыра, якая паступае да нас праз Інтэрнэт сістэму продажу квіткоў.
8.2) Прадавец гарантуе, што персанальныя дадзеныя пакупніка будуць апрацоўвацца выключна для мэт дамовы і для маркетынгавых мэтаў прадаўца.
8.3) У выпадках і на ўмовах, названых у законе GDPR, Пакупнік мае права патрабаваць, каб апрацоўка яго асабістых дадзеных была часова або пастаянна прыпынена або выдалена, калі яны з'яўляюцца няпоўнымі, састарэлымі, не адпавядаюць рэчаіснасці або сабраныя ў парушэнне закона ці больш не патрэбныя для мэт, з якімі яны збіраліся, а таксама мае права падаць пісьмовую заяву аб спыненні апрацоўкі яго персанальных дадзеных.
8.4) Прадавец не будзе апрацоўваць або прадастаўляць трэцім асобам інфармацыю аб пакупніку і зробленых ім замовах.
Глава 9. Заключныя палажэнні
У выпадку неўрэгуляваных палажэнняў і не апісаных у гэтых Правілах трэба прымяняць: Закон ад 15 лiстапада 1984 г. Транспартнае права Польшы (Заканадаўчы веснік 2000, № 50, пункт 601, з пазнейшымі папраўкамі), Закон ад 23 красавіка 1964 Грамадзянскі Кодэкс Польшы(Заканадаўчы веснік 1964 года, № 16, пас 93; з наступнымі зменамі).